Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
«Гусар», Ю. Брант (1890)
«Гусар», Ю. Брант (1890)

Гуса́рыя альбо крыла́тыя гуса́ры (па-польску: Husaria) — элітная кавалерыя Рэчы Паспалітай, якая дзейнічала на палёх баёў з пачатку XVI стагодзьдзя да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя. Гусарыя спэцыялізавалася на «праломаваньні» баявых парадкаў варожай коньніцы або пяхоты канцэнтраваным дзідавым кавалерыйскім ударам. Гусарыя была падразьдзяленьнем народнага аўтарамэнту — наёмнага войска Рэчы Паспалітай.

Найбольш шматлікай і баяздольнай часткай войска Рэчы Паспалітай была кавалерыя, у якой гусарыя складала значную частку.

Астатнія роды войскаў адыгрывалі ў войску Рэчы Паспалітай дапаможную ролю, узаемадзеяньне пяхоты і артылерыі з кавалерыяй было наладжанае дрэнна. Таму кавалерыя і самая яе баяздольная частка гусарыя зьяўляліся асноўнай ваеннай сілай тагачаснага войска. Доўгі час гусарыя ня мела сабе роўных у Эўропе, ейныя атакі ня раз здабывалі перамогу Каралеўству Польскаму і Вялікаму Княству Літоўскаму.
(артыкул цалкам…)

«Бяседа» — музычны ансамбль Беларусі, заснаваны ў студзені 1991 году кампазытарам Леанідам Захлеўным.

Рэпэртуар складаўся зь беларускіх народных песьняў, якія былі жартоўнымі і лірычнымі, прысьвячаліся народным абрадам і сямейным урачыстасьцям. Найбольш вядомымі былі песьні «За маладых» і «Маруся», «Запрагай-ка, бацька, коней» і «Зьвіняць звончыкі». На канцэртах чаргавалі харавыя, інструмэнтальныя і сольныя нумары ў народных строях. У рэпэртуары пераважалі апрацоўкі народных мэлёдыяў і аўтарскія песьні, створаныя Леанідам Захлеўным і вядучым музыкам Мікалаем Алешкам. Найбольшай славай карысталіся песьні «Ай, ды полька» на словы Ўладзімера Пецюкевіча і музыку Алешкі, «Вечарынка» на словы Ўладзімера Мазго і музыку Захлеўнага, а таксама «Чарка на пасашок» на словы Аляксандра Лягчылава і музыку Аляксандра Балотніка. Ансамбль браў удзел у міжнародных фальклёрных сьвятах: «Маладзечна» і Дзень беларускага пісьменства, «Дажынкі» і «Славянскі базар у Віцебску». «Бяседа» выступала ў 14 краінах, у тым ліку ў Вэнэсуэле, 3-х краінах Азіі — Казахстане, Карэі і Кітаі, а таксама ў 10 краінах Эўропы, у тым ліку ўсіх суседніх. Гурт запісваў песьні ў фонд Беларускага радыё.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: * Крыс Крыстафэрсан (88 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Аляксандар
Аляксандар

3 кастрычніка:

  • 1501 — абраньне вялікага князя літоўскага Аляксандра (на выяве) каралём польскім
  • 1918I Сусьветная вайна: з прычыны паразы ўласных войскаў цар Баўгарыі Фэрдынанд I адмовіўся ад стальца на карысьць свайго сына Барыса III
  • 1932 — выйшаў першы нумар «New York Times», набраны шрыфтам «Times New Roman»
  • 1935Бэніта Мусаліні выдаў загад аб уварваньні ў Этыёпію
  • 1942II Сусьветная вайна: прайшоў першы пасьпяховы запуск нямецкае ракеты «V-2»
  • 1990 — афіцыйнае злучэньне Ўсходняе і Заходняе Нямеччыны
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (4—31 жніўня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.


      翻译: