Малат’я
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||
Малат'я (турэцк.: Malatya), горад на ўсходзе Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Малат'я. Заснаваны хетамі пад назвай Мелід, сучасны горад забудоўваецца па суседству з гістарычным паселішчам з 1838.
Горад славуты сваімі абрыкосавымі гаямі і вырабамі з абрыкоса (каля 10-15 % сусветнай вытворчасці і больш за 50 % адпаведнай прадукцыі Турцыі).
Малат'я — радзіма двух з дзесяці прэзідэнтаў Турцыі: Ісмета Інёню (2-га прэзідэнта краіны) і Тургута Озала (8-га прэзідэнта), а таксама іншых славутых людзей Асманскай імперыі і Турцыі.
У 576 годзе візантыйцы перамаглі персаў бліз Мелітэны.